Грамадскі актывіст Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне вынес сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Павел быў затрыманы ўчора пасля акцыі 1 мая і ноч правёў на Акрэсціна.

Радыё Свабода дадае, што ў спісе-пратаколе ўдзельнікаў мітынгу, які бачыў Севярынец, таксама пазначаныя Уладзімір Някляеў, Юрась Губарэвіч, Марына Адамовіч, Вячаслаў Сіўчык, Славамір Адамовіч, Леанід Кулакоў, Аляксей Клюшнічэнка, Алена Талстая, Ніна Багінская… Чакаецца, што іх таксама будуць судзіць.

Затрыманы пасля акцыі Максім Вінярскі таксама сёння атрымаў 15 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0