Сітуацыя са схіламі Замкавай гары ў Навагрудку знаходзіцца пад штодзённым кантролем, паведамілі БЕЛТА ў Навагрудскім райвыканкаме.

фота Таццяны Царук

У канцы красавіка з аднаго з схілаў горы абсыпаўся грунт. «Інфармацыя пра тое, што гэта апоўзень, не адпавядае рэчаіснасці, — адзначылі ў райвыканкаме. — На адным са схілаў адбыўся разрыў грунту. З тых часоў сітуацыя не пагоршылася. Вядуцца планавыя работы». Падобны разрыў быў зафіксаваны ў 2013 годзе, але з іншага боку гары. Звязана гэта з крыніцамі, якія падмываюць схілы, растлумачылі ў райвыканкаме і падкрэслілі, што ў цяперашні час «пагрозы Касцельнай вежы няма».

У галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што ў канцы красавіка па гэтай нагоды губернатар Уладзімір Краўцоў правёў экстранную нараду. Ва УПП «Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» ужо распрацаваны праект па ўмацаванні гары. Праектна-каштарысная дакументацыя ў цяперашні час праходзіць экспертызу.

Як распавёў галоўны інжынер інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Рышард Кацынель, будзе праведзеная сур'ёзная праца па ўмацаванні схілу з наладжваннем дрэнажнай сістэмы. Уся вада з гары будзе сабраная і адведзеная, што цалкам ліквідуе магчымасць з'яўлення апоўзневых з'яў. Работы запланаваныя на 2017 год, на іх правядзенне выдзеленае фінансаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0