Смяротная аварыя адбылася 30 красавіка, у 22.00, паблізу вёскі Закалюжжа Лагойскага раёна.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, 58-гадовы мужчына ехаў па трасе на незарэгістраваным матацыкле, не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе перакуліўся.

У выніку ДТЗ матацыкліст ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Вядома, што ён не меў права кіравання матацыклам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0