На платформе «Талака» ідзе збор сродкаў на пераклад выбітнай кнігі па псіхатэрапіі Альфрыда Лэнгле - «Сляды сэнсу. Даць адказ жыццю».

 

Хто такі Альфрыд Лэнгле?

Альфрыд Лэнгле - аўстрыйскі псіхатэрапеўт, вучань і паплечнік Віктара Франкла, адзін з заснавальнікаў логатэрапіі і экзістэнцыяльнага аналізу.

Кнігі Альфрыда Лэнгле перакладзеныя на шматлікія мовы свету. 

Кніга «Сляды сэнсу. Даць адказ жыццю» знаходзіцца на памежжы спецыяльнай і мастацкай літаратуры. У форме паэтычных занатовак аўтар уводзіць чытача ў сферу пытанняў і паняццяў, на базе якіх выбудоўваецца праца ў межах экзістэнцыяльнага аналізу і логатэрапіі.

Сэнс, адказнасць, страх, пакуты — вось толькі некаторыя з ключавых паняццяў, якія закранаюцца ў кнізе. Аўтар не дае рэкамендацый, але задае пытанні, якія дапамагаюць уважліва паглядзець на ўласную сітуацыю ў гэтым свеце: што адбываецца са мною, калі я жыву?

«У нашым грамадстве, якое пабудавана на іерархіях, чалавек часта далёка ад самога сябе, не ўсведамляе сябе, —

кажа перакладчыца кнігі на беларускую Ірына Герасімовіч. Таму такая кніжка мне падаецца вельмі актуальнай і для шырокай публікі. Для псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў: яна мае настроіць кліента на пэўную хвалю, неабходную для якаснага ўзаемадзеяння падчас кансультацыі». 

Кніга, лічаць выдаўцы, будзе карысная усім, хто зацікаўлены ў свядомым і адказным пражыванні ўласнага жыцця. 

Падтрымаць кнігу можна на платформе Талака.

Фрагменты кніжкі ёсць на сайце выдавецтва «Галіяфы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0