Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
04.05.2017 / 10:54

Нямецкае радыё рэцэнзуе «Мову» Марціновіча

Нямецкае радыё абмяркоўвае раман Віктара Марціновіча «Мова»: як і ў ранейшай рэцэнзіі тамтэйшага радыё «Культура», раман ацэнены выключна пазітыўна. Гэтым разам — з удзелам самога аўтара. Піша Антон Лявіцкі. 

Гаворка (даступная як пяціхвілінны падкаст на сайце радыё) пачынаецца з апісання агульнай сітуацыі ў Беларусі — і ёй жа завяршаецца. Беларуская дыктатура: Аляксандр Лукашэнка грэбуе беларускай мовай на карысць рускай, а публічныя чытанні на беларускай мове нярэдка зрываліся правакатарамі ва ўніформе. Крыху пазней пісьменнік тлумачыць, што яшчэ 10 гадоў таму людзей арыштоўвалі на вуліцах сталіцы Беларусі проста за факт беларускамоўнасці.

Супраць гэтага абсурднага наваколля Віктар Марціновіч, пісьменнік і палітолаг, абараняецца «ўладай фантазіі».

Тут сам Віктар Марціновіч тлумачыць па-англійску: «натуральна», усе ягоныя раманы расказваюць пра гэтую Беларусь, гэта маскі, за якімі пісьменнік можа схавацца, каб унікнуць магчымых цяжкасцей.

Растлумачыўшы нямецкаму слухачу значэнне слова «мова», аглядальніца Катрын Хілгрубэр дадае: «Гэтае паняцце стала свайго кшталту сінонімам беларускай самасці». Гэтая думка паходзіць з пасляслоўя перакладчыка Томаса Вайлера (за пераклад іншага рамана Марціновіча, «Параноі», ён быў адзначаны перакладчыцкай прэміяй мастацкага фонду зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія).

Між іншым, Марціновіч тлумачыць таксама ўзнікненне метафары, пакладзенай у падмурак раманнага сусвету «Мовы»: ідэю мовы як наркотыку ён пазычыў у Марыйкі Мартысевіч, якая аднойчы параўнала сучасных беларускіх пісьменнікаў з наркадылерамі. 

Аглядальніца радыё высока ацэньвае ўдачу пісьменніка: яму ўдалося перадаць паважную задуму ненапружана, у выніку чаго перад чытачом паўстае шматгалосы, поўны гумару раман.

Асобная ўвага надаецца цытатам з беларускай літаратуры. Многія кананічныя тэксты былі ўпершыню перакладзеныя на нямецкую мову (як прыклад прыводзіцца Уладзімір Жылка і ягоныя «Матылі»). Вайлер адмыслова заўважае пра ўражанне «чужога знаёмага» (des Fremdvertrauten). Гэты эфект мае адчувацца праз увесь раман.

Як падкрэслівае Марціновіч, ён не меў на мэце стварыць музей «забытых ці зніклых» беларускіх класікаў. Мэта рамана, як яе бачыць аўтар, у тым, каб прыцягнуць увагу да актуальнага становішча беларускай нацыянальнай культуры. Адсюль вынікае форма твора — прыгодніцкі раман, гісторыя пра супергероя, арыентаваная на стылістыку коміксаў.

Гэтым Марціновіч тлумачыць поспех рамана, які «выклікаў надзвычайны розгалас». Акрамя двух выданняў, якія хутка разышліся, раман выклікаў неспадзяваны інтарэс у Расіі, працягвае пісьменнік.

«Мова» з’яўляецца адначасова шмат чым: гэта абсурдны сцэнар, які нагадвае сарокінскія фантазіі аб кітайска-еўразійскай усёмагутнасці; панурая антыўтопія, у якой грамадзяне дэградавалі да бяссільных наркаманаў тэксту, але і пяшчотная гісторыя кахання», — падсумоўвае Хілгрубэр і трапна звяртаецца да асабістага становішча Марціновіча.

Пісьменнік усё яшчэ пад забаронай у дзяржаўных медыя, не мае працы ў Менску і вымушаны курсіраваць паміж беларускай і літоўскай сталіцамі, «як у ягоным рамане блакітнавокі дылер з тварам узорнага вучня і забароненым рэчывам мова ў заплечніку». Павучальнае параўнанне.

Антон Лявіцкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Так, мы з Някляевым танцавалі танга ў метро». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
«Паўзмоўча»: кніжка-загадка, каб дажыць да вясны
«Меліярацыя з Альберам Камю»: што ў новай кнізе Вінцэся Мудрова
У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла грунтоўная кніга пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх літаратараў
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
Ціханоўская заявіла, што спадзяецца сустрэцца з Байдэнам
Ізраіль дазволіў уезд замежнікам, але ў «выключных выпадках»
«Дарагія дачушкі…» — тата Марыі Калеснікавай звярнуўся да сваіх дачок і ўсіх беларусак
У Кіеве беларускі пад бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да ўкраінскага маршу жанчын ФОТА
Арцыбіскуп Кандрусевіч у Стоўбцах: Нам патрэбны не столькі рэфарматары і рэвалюцыянеры, а людзі мудрыя і святыя
Прэзідэнт Сірыі Асад заразіўся каранавірусам

Улады Сербіі заявілі пра спробу дзяржаўнага перавароту
Тайланд удвая скароціць каранцін для вакцынаваных турыстаў

Мінздароўя: За суткі 930 выпадкаў каранавіруса
Усяго патроху
Прынц Гары і Меган Маркл далі скандальнае інтэрв’ю амерыканскай тэлевядучай Опры Уінфры
У Бярэзінскім запаведніку прачнуліся мядзведзі
У Мінску пройдзе народны чэмпіянат па лазні. Прычым можна будзе назіраць за ўдзельнікамі
Дызайнер Цэслер віншуе жанчын з Днём абаронніц Айчыны
Паглядзіце, як у Светлагорску ўзарвалі 105-метровую металічную вежу ВІДЭА
Кіраўнік Twitter выставіў на таргі свой першы твіт. За яго ўжо прапануюць два мільёны даляраў
«Неглюбскую кашулю выкупіла на eBay». Паглядзіце, якую неверагодную калекцыю народных строяў сабрала беларуска ў Сіэтле
Спорт
АНТ пра матч «Дынама» Мінск — СКА: Прадузятасць да народнай каманды не вытрымлівае ніякай крытыкі
Вызначыліся суперніцы беларусак на ЧЕ па баскетболе
Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, Кубак Гагарына: Мінспорту зацвердзіла пералік высокіх вынікаў для каманд
Памёр бацька Уэйна Грэцкі. Ён валодаў беларускай мовай
Фанаты беларускіх футбольных клубаў масава абвяшчаюць пра байкот матчаў
«Шахцёр» узяў футбольны Суперкубак па пенальці

Мінскае «Дынама» ў Кубку Гагарына згуляе з піцерскім СКА
Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца
Здарэнні
Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларускай фуры кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра
У Шклоўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтацыстэрнай: кіроўца загінуў
Трагедыя на Століншчыне. Два 7-гадовыя хлопчыкі праваліліся пад лёд: адзін патануў, другога выратаваў 12-гадовы школьнік
У Мінску злавілі нецвярозага кіроўцу маршруткі
Жахлівае здарэнне ў Оршы. Дзяўчына перабягала пераход проста перад цягніком — ёй адрэзала ступню
Таксі ўрэзалася ў гарадскі аўтобус у Мінску — кіроўца аўто ў бальніцы
У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраванага затрымалі
Карысная інфа
9 сакавіка — кароткачасовы снег і да -12
Такога даўно не было: сёлетняя зіма адпавядала ўсім кліматычным нормам
Снег і галалёдзіца: сіноптыкі расказалі пра надвор'е на вялікія выходныя
Сёння ўвечары ў Мінску пахаладае
Здароўе
Лекі ад кавіду паказалі шматабяцальныя вынікі
Ці бяспечна хадзіць без маскі пасля вакцынацыі? Не ўсё так проста
Чаму валасы сівеюць праз стрэс — ёсць навуковае абгрунтаванне
Што насамрэч азначаюць лічбы эфектыўнасці вакцын? Тлумачым
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
Калапс на мяжы з Еўрасаюзам: выезду з Беларусі чакаюць больш за 2000 фур
Будучыня беларускага машынабудавання будзе залежаць ад развіцця ІТ-сектара
Кітайцы зрабілі аналаг Tesla за $4500
Банк гатовы выдаваць крэдыт на куплю Geely. Па якой стаўцы?
Эканоміка
У Венесуэле гіперінфляцыя: новая банкнота мільён балівараў — гэта ўсяго паўдаляра 
За год пандэміі эканоміка Ірландыі вырасла. Мясцовы ўрад меў туз у рукаве
Беларусь пачала пастаўкі нафтапрадуктаў у расійскія парты
Цэны на нерухомасць пакаціліся ўніз. Пра што гэта сведчыць?
Меркаванні
Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі: Апошнія месяцы мы бачым пераходы праўладных людзей у стан прыхільнікаў змен
За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц
Падтрымайце «Нашу гісторыю»: купіце яе сёння ў Рэдакцыі
Новая «Наша гісторыя»: Тайная гісторыя мінскага праспекта
Гісторыя
Соф’я Вітаўтаўна, гаспадыня Масквы
Забойства эмігранта: укол парасонам
З русінаў у ліцвіны. Як у ВКЛ пашыралася Літва і змяншалася Русь
23 лютага — адкуль гэта свята і якія ёсць альтэрнатывы
Сяргей Палуян: імкліва жыў, чаму пайшоў?
«Не зусім здраднікі»: як шляхта лічыла не ганебным перайсці на бок Масквы і як улады ВКЛ змянілі такую свядомасць
Электрык, які стаў прэзідэнтам
Культура
Красоўкі-хінкалі ад Канье Уэста раскупілі за хвіліну
«Недарэчны трах, або Вар'яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
«Так, мы з Някляевым танцавалі танга ў метро». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
«Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце». Некалькі гісторый пра творы Кандрата Крапівы, якому сёння 125 гадоў
Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
Акцыя ад «Галіяфаў»: «Вясна з кнігай»
«Любоўны настрой» са спісаў найлепшых фільмаў XXI стагоддзя выходзіць на вялікі экран Мінска
Навука і тэхналогіі
Астраномы знайшлі недалёка ад нас новую суперзямлю
Як электрычная стымуляцыя мозгу можа лячыць псіхічныя захворванні — ад дэпрэсіі да хваробы Альцгеймера і шызафрэніі
Дрэвы «з лабараторыі» могуць змяніць будучыню мэблі
Як шукаюць жывёл, якія пераносяць каранавірус, і чаму гэта важна
Як штучны інтэлект можа сам пісаць тэксты
Google больш не будзе прадаваць рэкламу на аснове гісторыі праглядаў карыстальнікаў
У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
Каханне і сэкс
Былая жонка заснавальніка Amazon выйшла замуж за школьнага настаўніка
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свет
У Кітаі адбываецца чыстка спецслужбаў. У чым яе сэнс?
Ізраіль дазволіў уезд замежнікам, але ў «выключных выпадках»
Беларусу-трансгендару пагражае мужчынская калонія ў Расіі. Ён баіцца, што не выжыве там
У Кіеве беларускі пад бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да ўкраінскага маршу жанчын ФОТА
Кіеў чыніць перашкоды расследвальнікам з Bellingcat, якія рыхтуюць фільм пра шумны захоп вагнераўцаў у Беларусі
Прэзідэнт Сірыі Асад заразіўся каранавірусам

Улады Сербіі заявілі пра спробу дзяржаўнага перавароту
Тайланд удвая скароціць каранцін для вакцынаваных турыстаў

У Польшчы ўкраінскі аўтобус трапіў у ДТЗ. 5 чалавек загінулі, дзевяць знаходзяцца ў цяжкім стане
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Ціханоўская заявіла, што спадзяецца сустрэцца з Байдэнам
Прынц Гары і Меган Маркл далі скандальнае інтэрв’ю амерыканскай тэлевядучай Опры Уінфры
«Дарагія дачушкі…» — тата Марыі Калеснікавай звярнуўся да сваіх дачок і ўсіх беларусак
У Мінску пройдзе народны чэмпіянат па лазні. Прычым можна будзе назіраць за ўдзельнікамі
Былая жонка заснавальніка Amazon выйшла замуж за школьнага настаўніка
Соф’я Вітаўтаўна, гаспадыня Масквы
Арцыбіскуп Кандрусевіч у Стоўбцах: Нам патрэбны не столькі рэфарматары і рэвалюцыянеры, а людзі мудрыя і святыя
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
У Мінску сёння сустракаліся жанчыны ў чорным з белымі кветкамі ФОТЫ
«Толькі адзін выбар — бегчы». Таксіст з Гродна распавёў, чаму не прыйшоў у суд і як апынуўся ў Літве
«Стэндап — гэта новы рэп». Адзін з самых дасведчаных беларускіх комікаў Нарышкін — пра валанцёрства пад Акрэсціна, жарты пра Лукашэнку і зайздрасць да Усовіча
Красоўкі-хінкалі ад Канье Уэста раскупілі за хвіліну
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Заправка картриджей обслуживание оргтехники
Запайщики FS
Картрижи для принтерв мфу копиров
Скромный котей ищет дом
Кошка в дар
Рыжий кот ищет дом
Кошка лесного окраса
Черная кошка дар
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам!
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "Прынука ды Прымус"
Фота / Відэа
Знаёмыя вітаюцца: «Прывітанне, тэрарыст!» Раман Пратасевіч узначаліў «Беларусь галаўнога мозгу»
«Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста 
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Самае чытанае
Беларусу-трансгендару пагражае мужчынская калонія ў Расіі. Ён баіцца, што не выжыве там
За год пандэміі эканоміка Ірландыі вырасла. Мясцовы ўрад меў туз у рукаве
Знаёмыя вітаюцца: «Прывітанне, тэрарыст!» Раман Пратасевіч узначаліў «Беларусь галаўнога мозгу»
Крыніцы: Уласніку гандлёвай сеткі Green налічылі $5 мільёнаў за выхад з СІЗА
Жахлівае здарэнне ў Оршы. Дзяўчына перабягала пераход проста перад цягніком — ёй адрэзала ступню
Самае лайканае
«Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста 
«Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука». У суботу Рэдакцыя будзе прадаваць свежы нумар у офісе — набывайце!
«Калі ў Жодзіне прывялі ў душавы пакой з дзюркамі, я думала, пусцяць газ альбо расстраляюць» — Вольга Паўлава пра Акрэсціна і апошняе слова ў судзе, на якім усе плакалі
Дызайнер Цэслер віншуе жанчын з Днём абаронніц Айчыны
Знаёмыя вітаюцца: «Прывітанне, тэрарыст!» Раман Пратасевіч узначаліў «Беларусь галаўнога мозгу»
Гарачыя тэмы
Беларусу-трансгендару пагражае мужчынская калонія ў Расіі. Ён баіцца, што не выжыве там
Што можа хавацца за зняццём Віктара Лукашэнкі і яго прызначэннем у НАК?
«Дзе наш рэжысёр?! Трэба вярнуцца!» — «Не мае сэнсу, усе загінулі». Гутарка з беларускім ваенным журналістам Сяргеем Марчыкам
Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Чыгуначнік з Полацкага раёна: Хай мяне садзяць у турму, але мая хата будзе бел-чырвона-белай
«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх