У Францыі знікла праца італьянскага абстракцыяніста Луча Фантаны, кошт якой ацэньваецца ў 1,5 млн еўра. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Le Parisien.

Reuters

Reuters

Інцыдэнт адбыўся ў Парыжы яшчэ 27 красавіка. Арт-дылер, імя якога не называецца, спыніў таксі, паклаў карціну Фантаны ў багажнік і паехаў на сустрэчу з калекцыянерам. Дабраўшыся да патрэбнага месца, ён забыўся захапіць палатно і адпусціў машыну.

На працягу сутак арт-дылер спрабаваў самастойна знайсці таксі, якое звезла карціну, аднак намаганні не далі выніку. Праз суткі ён здаўся і заявіў у паліцыю аб крадзяжы.

Зніклая карціна ўваходзіць у серыю Concetto spaziale («Прасторавая канцэпцыя»), над якой Фантана працаваў з 1949 года. Яна ўяўляла з сябе аднакаляровое палатно з прарэзамі і разрывамі. У 2008 годзе аўкцыён Sotheby's прадаў іншую працу гэтай серыі за 10,32 млн фунтаў стэрлінгаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?