Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Як паведамлялася, увечары 2 мая прыпыняўся рух цягнікоў па Аўтазаводскай лініі метрапалітэна з-за таго, што на рэйкі скокнуў чалавек.
«Каля 18.00 малады чалавек нечакана скочыў на рэйкі і пайшоў па тунэлі. Пра гэта дыспетчар даведаўся, бо спрацавала прылада кантролю праходу ў тунэль. З рэек было знята напружанне, а ў тунэль адправіліся супрацоўнікі міліцыі і службы бяспекі метрапалітэна, якія і затрымалі парушальніка. У тунэлі ён правёў каля 15 хвілін. Затрымка руху склала каля 19 хвілін», — распавёў Андрэй Кузьмін.
Асоба мужчыны высветлена. Гэта мінчук 1989 года нараджэння. Матывы яго ўчынку пакуль не вядомыя, іх высвятляюць праваахоўнікі.
У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што адміністрацыйны пратакол на мужчыну не складаўся. Рашэнне будзе прынята толькі пасля праверкі.