Ён быў зафіксаваны ў Гомелі 7 жніўня, калі ў міліцыю зьвярнуўся дырэктар філіялу № 1 адкрытага акцыянэрнага таварыства «Банк Залаты талер». Ён паведаміў, што з 14 да 14:30 нехта, падабраўшы ключ ад абменнага пункту філіялу банку, што знаходзіцца на вуліцы Каменшчыкава (быў абедзенны перапынак), прабраўся туды і забраў 8725 даляраў, 1195 эўра, 70210 расейскіх і 9 мільёнаў 317 тысяч беларускіх рублёў, а таксама 300 украінскіх грыўняў.

Неверагодна, але факт, сказаў нам работнік прэс‑цэнтру УУС Гомельскага аблвыканкаму Андрэй Кітаеў, абменны пункт ня быў абсталяваны ні ахоўнай сыгналізацыяй, ні сыстэмай відэаназіраньня.

Паводле: Уладзімір Пернікаў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0