Лёгкі самалёт, што заляцеў у Беларусь з Літвы, быў пад пастаянным кантролем — такі афіцыйны адказ Літва дала Беларусі ў сувязі з парушэннем мяжы ў паветранай прасторы два тыдні таму.

Зваротную ноту беларускаму паслу ў Літве Аляксандру Каралю ўручыў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Дарус Скусявічус. Як паведамляе МЗС, у ноце адзначаецца, што лёгкі самалёт на працягу ўсяго палёту знаходзіўся ў кіраванай паветранай прасторы, быў пад сумесным кантролем адказных службаў грамадзянскай авіяцыі і ВПС Літвы і Беларусі і быў «спешна вернуты ў паветраную прастору Літоўскай Рэспублікі».

Таксама звяртаецца ўвага на тое, што з-за парушэння паветранай прасторы літоўскія праваахоўныя органы пачалі дасудовае расследаванне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?