Следчыя высвятляюць акалічнасці смерці мужчыны і жанчыны, чые целы знайшлі ў адным з дамоў на вуліцы Убарэвіча яшчэ ў сярэдзіне красавіка. Пра гэта TUT.BY распавёў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

18 красавіка ў адной з кватэр жылога дома былі знойдзены целы 51-гадовага мужчыны і 43-гадовай жанчыны з агнястрэльнымі раненнямі. Вядома, што гэта сямейная пара.

«Праведзены агляд месца здарэння, апытаны суседзі і відавочцы. Заведзена крымінальная справа па арт. 139 Крымінальнага кодэкса («Забойства»). Разглядаецца шэраг версій, у тым ліку — версія дамоўнага суіцыду», — распавёў TUT.BY Аляксей Клімовіч.

Гэта значыць, імаверна, муж і жонка самі прычынілі смяротныя траўмы. Дакладны адказ дасць расследаванне.

Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку біялагічная і генатыпаскапічная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0