У Сірыі загінуў кантрактнік з Брацка (РФ) Багдан Дзеравіцкі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце адміністрацыі горада, дзе ў сераду прайшло развітанне з загінулым.
«Багдан Дзеравіцкі — выпускнік школы № 19 і прафесійнага вучылішча № 27. У Сірыі ён праходзіў ваенную службу па кантракце. Вайскоўца пахаваюць з ваеннымі ўшанаваннямі», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных тэлерадыёкампаніі «Братск», Дзеравіцкаму было 24 гады. У 2012 годзе яго прызвалі ў армію. Пасля тэрміновай службы ў Хабараўску ён застаўся там служыць па кантракце, а затым паехаў у Сірыю.
Абставіны гібелі Дзеравіцкага не ўдакладняюцца.
0
0
0
0
0
0