Прадстаўнікі папулярнай інтэрнэт-пляцоўкі 9GAG высеклі на каменнай пліце мемы і закапалі яе пасярод пустыні ў Іспаніі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на The Next Web.
thenextweb.com
Што менавіта высячы на пліце, вырашалі карыстальнікі 9GAG з дапамогай галасавання. На пліту патрапілі персанаж DickButt, «задуменны дыназаўр» філосараптар і стоп-кадр з кліпа Pen-Pineapple-Apple-Pen японскага музыканта Піка-Тара.
Арганізатары акцыі закапалі пліту як пасланне будучым пакаленням. «Калі яны знойдуць гэта, яны зразумеюць, што людзі былі не толькі разумнымі, але і вельмі пацешнымі», — лічаць у 9GAG.