Фота: Pinterest

Вынікі прысвечанага карыцы даследавання былі прэзентаваныя па выніках чарговага з'езду Амерыканскага таварыства малекулярнай біялогіі і біяхіміі.

Карыца падтрымлівае працу арганізма ў цэлым, а таксама можа дапамагчы справіцца з некаторымі захворваннямі. У сваім складзе карыца мае шэраг мінералаў і вітамінаў, а таксама дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, клятчатку. 

«Сістэматычнае ўжыванне карыцы спрыяе ўтварэнню спецыфічнага метабалічнага цэнтра, які становіцца прычынай карысных змяненняў, якія ажыццяўляюцца на клеткавым узроўні», — распавядае вядучы аўтар даследавання, біяхімік з Універсітэта Паўночнага Агаё, Эмі Стокерт.

Таксама навукоўцы распавялі, што карыца багатая на антыаксіданты. Каб адчуць на сабе спрыяльнае ўздзеянне дадзенага прадукту, трэба рэгулярна ўжываць каля аднаго грама карыцы ў суткі.

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2