У велікодныя святы ў адной з праваслаўных цэркваў Перамышльскага раёна Калужскай вобласці прайшло мерапрыемства, на якім падлеткі выконвалі акрабатычныя трукі і танчылі.

Відэа выклаў адзін з карыстальнікаў на сваёй старонцы ў Facebook. Таксама ён паведаміў, што дзеянне адбываецца ў царкве Нараджэння Багародзіцы.

Старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага патрыярхату Уладзімір Лягойда на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook асудзіў тое, што адбывалася ў храме. Паводле яго слоў, «храм — месца для малітвы». Акрамя таго, ён заўважыў, што «творчую актыўнасць на прыходзе» лепш праяўляць па-за прасторай, дзе здзяйсняецца літургія.

Як паведамілі ў мясцовай пракуратуры агенцтву ТАСС, у гэты дзень у храме праходзіла велікоднае свята. «Пракуратура вывучыць ролік і дасць ацэнку дзеянняў асоб, зафіксаваных на відэа», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0