04.05.2017 / 17:39

У Брэсце выпусцяць кансерваваныя шкарпэткі з беларускім арнаментам ФОТА 11

Пятая серыя шкарпэтак у бляшанках ад Брэсцкага панчошнага камбіната выйдзе з беларускім арнаментам.

Фота: Брэсцкі панчошны камбінат

Чарговы выпуск сувенірнай прадукцыі атрымаў назву «Беларускiя шкарпэткi». Прадпрыемства прадставіла лімітаваную серыю светлых мужчынскіх і жаночых шкарпэтак з беларускім прынтам.

Наклад новай серыі — 3 тысячы бляшанак са шкарпэткамі для мужчын (25 і 27 памер) і столькі ж — для жанчын (23 і 25 памер).

Чакаецца, што новая прадукцыя паступіць у фірмовыя крамы прадпрыемствы праз тыдзень, паведаміў TUT.BY дырэктар ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» Сяргей Жаўняровіч.

Раней прадпрыемства выпускала серыі шкарпэтак да 8 Сакавіка, 23 лютага, 1 красавіка і 9 Мая.

2
Аксана Акакіеўна / Адказаць
04.05.2017 / 18:03
Чакаем кансерваваныя пенку для галення і адэкалон.
1
Woodoo Cult / Адказаць
04.05.2017 / 19:06
Это та же фабрика, что выпустила носки в банке к 9 мая с колорадской лентой? Тогда, спасибо не надо.
0
Майк Вэ / Адказаць
04.05.2017 / 19:37
Woodoo Cult, не, здаецца проста з чырвонай зоркай.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру