Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі калегіум абвяшчае конкурс на найлепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў.

Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць найлепшыя студэнцкія працы і, такім чынам, паспрыяць вызначэнню найлепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.

Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях: найлепшая магістарская праца, найлепшая бакалаўрская праца, найлепшая творчая праца. Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскіх гуманітарным універсітэце.

Для гэтага аўтарам трэба даслаць на адрас [email protected] працу і дадатковую інфармацыю. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў глядзіце тут.

Прапановы прымаюцца да 20 мая 2017 года. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15—17 верасня 2017 года.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін, на аснове ананімнага галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?