16.05.2017 / 12:57

Запрашаем у падарожжа па адной з самых музычных мясцін Беларусі

Едзем 3 чэрвеня (субота).

Маршрут: Залессе — Смаргонь — Солы — Гервяты — Жупраны.

Кошт — 45 рублёў.

Для пастаянных кліентаў і дзяцей да 12 год зніжка — 5 рублёў!

Анлайн-браніраванне

Вы наведаеце Залессе, так званыя «Паўночныя Афіны» — радавое гняздо Міхаіла Клеафаса Агінскага, знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча.

Наступны пункт — Смаргонь, гэты горад цікавіць перш за ўсё сваімі рэлігійнымі пабудовамі: Смаргонскім кальвінскім зборам, касцёлам Святога Міхаіла Архангела і Спаса-Праабражэнскай царквой.

Музыкай напоўнены касцёл Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Солы. Касцёл прываблівае аматараў гісторыі роднага краю сваёй незвычайнай асіметрычнай формай і ўнутранымі роспісамі.

Дзівіць турыстаў сваёй прыгажосцю і веліччу і Траецкі касцёл у вёсцы Гервяты, які ўваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі.

Апошні прыпынак будзе ў Жупранах, дзе знаходзіцца Петрапаўлаўскі касцёл і магіла беларускага песняра Францішка Багушэвіча.

Каляндар вандровак

Падрабязнасці і запіс па тэл.:
(17)2223321,
(29)7652545,
(29)6506102 Дзяніс.

ТАА «БелЮніІнтэрКом» 
УНП 190522713