Хлопчык займаўся крадзяжамі. Яго ўжо затрымлівалі за аналагічныя выпадкі раней — у 2015 годзе, калі яму было толькі 10 гадоў.
Менавіта з-за ўзросту нічога не змаглі зрабіць — у спецустанову можна накіраваць дзіця толькі з 11 гадоў.
Прычым, раней затрымлівалі хлопца разам са старэйшым братам. Той пасля высновы зрабіў. А наш «герой» — не.
У канцы красавіка пасля канфлікту з маці 12-гадовы хлопчык збег з хаты. Тры дні начаваў у пад'ездах дамоў мазырскага 4-га мікрараёна. І там жа здзяйсняў крадзяжы з кватэр, дзе былі незачыненыя дзверы.
Праўда, хутка хлопца затрымалі. Згодна з рашэннем суда Мазырскага раёна, бліжэйшыя 2 гады ён усё ж правядзе ў спецшколе закрытага тыпу.
Цікава, што па інфармацыі тэлеканала «Мазыр», хлопчык заняўся крадзяжамі, бо падгледзеў спосаб у «серыялах крымінальнага характару».