05.05.2017 / 15:28

Расстраляны забойца дзвюх дзяўчат з Гомеля 27

Прадстаўнікам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» стала вядома аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава. Ягоная маці атрымала адпаведнае паведамленне з Гомельскага абласнога суда.

Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда мяркуе, што расстраляць Вострыкава маглі з 13 па 29 красавіка, паколькі апошні ліст з СІЗА №1, дзе ўтрымліваўся асуджаны да вышэйшай меры, быў датаваны менавіта 13 красавіка, а абласны суд атрымаў паведамленне аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду 29-га. Апроч гэтага 5 красавіка маці дазволілі сустрэцца з сынам у СІЗА. Гэта была іх апошняя сустрэча.

33-гадовы Сяргей Вострыкаў у маі 2016 года быў прысуджаны да пакарання смерцю за згвалтаванне і забойства дзвюх жанчын. Алеся Панцялеева і Аляўціна Машурыкава зніклі ў 2014-м і 2015 гадах. У маі 2015 года міліцыя затрымала мужчыну, якога сталі падазраваць у дачыненні да прапажы, а пазней - і ў забойстве дзяўчат. Забойцам аказаўся 33-гадовы ўпакоўшчык прадпрыемства, на якім працавалі ўсе трое. Па сведчаннях, мужчына ведаў і Аляўціну, і Алесю, але не сябраваў з ніводнай з іх — проста былі знаёмыя па працы. Для таго, каб схаваць злачынствы, ён забіў дзяўчат, а целы забітых адвёз на сваёй машыне ў лес у Гомельскім раёне.

***

Зараз праваабаронцы спрабуюць удакладніць інфармацыю пра лёс яшчэ аднаго асуджанага да смяротнага пакарання — жыхара Мазыра Кірылы Казачка. Ён адмовіўся ад абскарджання прысуду ў Вярхоўным судзе, напісаўшы адпаведную заяву, у сувязі з чым справа была знятая з апеляцыйнага разгляду. Існуючая практыка сведчыць аб тым, што вельмі рэдка смяротнікаў, у якіх не засталося магчымасцяў абскардзіць прысуд ці атрымаць памілаванне ад прэзідэнта, расстрэльваюць па адным.

У камеры смяротнікаў такім чынам можа заставацца толькі жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя, у якога засталася магчымасць абскардзіць свой прысуд у Вярхоўным судзе.

49
Andre / Адказаць
05.05.2017 / 15:35
Те, кто расстреливает, сами убийцы. А всё следствие, суд - сообщники и организаторы убийства
14
капиталист-либертарианец / Адказаць
05.05.2017 / 15:52
А сколько в СССР было маньяков, но нам не говорили? Сейчас капитализм. Можно насиловать, но и отвечать нужно.
16
Аляксей / Адказаць
05.05.2017 / 15:59
Туды яму і дарога!
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру