05.05.2017 / 16:55

Беларусь накіруе ва Украіну гуманітарную дапамогу 5

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову аб аказаньні гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.

Шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў, Міністэрству надзвычайных сытуацыяў і Дзяржаўнаму камітэту маёмасьці даручана сабраць тавараў на 117 866 рублёў 40 капеек (каля 62,5 тысячы даляраў), таксама МНС даручана зладзіць дастаўку беларускай дапамогі аўтатранспартам ва Ўкраіну і забясьпечыць яе перадачу Чырвонаму крыжу.

У сьпісе тавараў для гуманітарнай дапамогі — мясныя кансэрвы, грэчка, мука, макарона, алей, цукар, дрожджы, мыла і шампуні, пральны парашок і туалетная папера.

Грошы на дапамогу пойдуць са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце на фонд на аварыі, катастрофы і надзвычайныя здарэньні — усяго ў фондзе на 2017 год 15 млн беларускіх рублёў.

Аляксандар Лукашэнка ў час сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заяўляў, што гуманітарную дапамогу накіруюць насельніцтву «па абодва бакі лініі разьмежаваньня».

Раней за беларускія ўлады дапамогу Ўкраіне сабралі беларускія валянтэры: на сабраныя імі сродкі былі набытыя аўтамабілі мэдыцынскай дапамогі, якія дапамагаюць украінскім мэдыкам у зоне канфлікту.

1
зямляк / Адказаць
05.05.2017 / 18:00
,,Кали паны дзяруцца у мужыкоу чубы трашчаць,,.
0
Niemand / Адказаць
06.05.2017 / 01:14
Маглі бы проста пералічыць бюджэтныя грошы сваім вытворцам за гэты неліквід. Танней бы абыйшлося. Бо українцям усё гэтае "мясныя кансэрвы, грэчка, мука, макарона
http://nn.by/?c=ar&i=190232..." і г.д. патрэбна ад нас, як, прабачце, до ср...ки двери. Свайго хапае і таннейшага, і якаснейшага. Ну, хіба што толькі для мяшканцаў гэтых малпавых "ардло"-ўскіх т.зв. "рэспублік". Бо дзе маскавіт - там голад.
0
Алёша / Адказаць
06.05.2017 / 10:11
Гуманітарка з бюджэтных сродкаў ў краіну, дзе гэтыя прадукты харчаваньня каштуюць у некалькі разоў танней. Ёсьць пэўная глеба для адкатаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру