Акцыя па бязвыплатнай здачы крыві пройдзе 12 мая ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі 6-й гарадской клінічнай бальніцы, паведамілі БЕЛТА  ў бальніцы.

Мерапрыемства арганізаванае ў фармаце праекта па бязвыплатным донарстве Партызанскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і адміністрацыяй установы. У ім возьмуць удзел спартсмены футбольнага клуба «Мінск», супрацоўнікі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы, студэнты Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Нагадаем, мэтанакіраваная работа па адраджэнні бязвыплатнага донарства праводзіцца ў Беларусі з 2013 года. Па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя ў 2015 годзе падпісаны закон «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў», дзе замацаваная прыярытэтнасць выканання донарскай функцыі на бязвыплатнай аснове, урэгуляваныя пытанні прадастаўлення гарантый і кампенсацый бязвыплатным донарам. Адбылося канцэптуальнае змяненне падыходу да донарства, якое вызначаецца як свабодна выражаны добраахвотны акт, які мае на мэце выказванне грамадзянскай пазіцыі, а не імкненне атрымання пэўных грашовых кампенсацый і льгот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0