05.05.2017 / 20:13

Лісты патрыётаў. Піша Мікола Міхалькоў: «Крыўдна, што родная дзяржава так «аддзячыла»…» 16

«Наша Ніва» працягвае публікаваць лісты арыштаваных па «справе патрыётаў» і прапануе ўвазе чытачоў ліст ад Мікалая Міхалькова, кіраўніка бабруйскага вайскова-патрыятычнага клуба «Патрыёт». Ліст перадала ў Рэдакцыю сяброўка Мікалая і маці аднаго з выхаванцаў клуба.

«Вітаю цябе, мая сяброўка Таццяна! Мушу адразу прасіць выбачэння за памылкі, бо я ж у школе мову не вывучаў (таму троху сорамна за граматыку, але як ёсць). Спачатку дзякуй за падтрымку і веру, насамрэч гэта вельмі патрэбна. Я нават і ўявіць сабе не мог, што апынуся з сынам у такіх брыдотных абставінах. Пра абвінавачанне нават і казаць не жадаю, ні ў мяне, ні ў маіх хлопцаў нават і думак такіх не было. Але бач, як яны ўсё выкруцілі…

Першыя два тыдні проста дах з’язджаў ад хвалявання, крыўды і абурэння. Зараз троху суняўся і разумею, што трэба проста чакаць і берагчы здароўе. Яны ўсё ўжо даўно вырашылі за нас. Таму толькі чакаць. Маю надзею, што праз СМІ вы і так ужо ўсё вельмі добра ведаеце і разумееце. Дзе хлусня, а дзе праўда і сама бачыш. Во трапіў у гісторыю дык ужо трапіў, але больш за ўсё крыўдна за сына. Вельмі баліць, кожную ноч сню яго. Я ім гэтага дараваць не змагу. Калі мы з Янам злачынцы, то дзень стаў ноччу…»

Вялікі дзякуй за добрыя словы ад сяброў, сваякоў і знаёмых, прыемна ведаць, што людзі разумеюць, што насамрэч адбываецца. Бо на ўсю краіну ў бруд выпэцкалі… Я хутчэй за ўсё ўжо ніколі настаўнікам не буду. Хто мяне пасля ўсяго гэтага возьме ў адукацыю?…»

«Танюха, загадваю не хварэць на сэрца, хопіць гэтых хвароб. А то будзем хутка працаваць на лекі. А калі шчыра, я вельмі хвалююся за ўсіх, я ж разумею, што ад гэтай гісторыі пакутуем не толькі мы з Янам, а і ўсе, хто нас кахае і чакае. Я нават і не чакаў столькі цёплых слоў і такой падтрымкі. Таму я кажу, што трэба супакоіцца і запасціся цярпеннем.

Апынуўшыся за кратамі, вельмі добра пачынаеш разумець кошт кахання, сяброўства, волі і ўвогуле ўсяго астатняга, на што ў звычайным жыцці не звяртаеш увагі. Тутака цябе пазбаўляюць амаль усяго, і толькі вера і каханне надаюць сапраўдную моц…»

«Будзе як будзе, усё вырашана без нас і за нас. Галоўнае, я ведаю, што мне вераць, мяне кахаюць і мяне чакаюць. Значыцца, не дарма палову жыцця пражыў. Крыўдна толькі, што родная дзяржава так аддзячыла. А і халера з ёй. А яшчэ вельмі шкада скрадзенага часу і вашых дзявочых слёз. Сваіх не шкада. Калі чытаю лісты з волі з цёплымі словамі падтрымкі і кахання, яны, мярзотнікі, самі цякуць з вачэй. Сталею, станаўлюся больш чулым ))) Твая думка наконт таго, што я нібыта на адпачынку, троху развесяліла. На вершы пакуль не цягне, проста чытаю кнігі, прыносяць і на мове. Калі быў у адзіноце, дык толькі беларускія і прыносілі.

Лістуй, буду ўдзячны. Як муж? У якой зараз «галактыцы»? Мая «галактыка» зараз — гэта вашы лісты, думкі, пачуцці і кнігі.

Да сустрэчы! Не хварэць!»

*** 

Нагадаем, што кіраўнік клуба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў і ягоны сын, вайсковец Ян Міхалькоў разам з іншымі выпускнікамі згаданага клуба былі арыштаваныя наконадні 25 сакавіка і абвінавачаныя ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Неўзабаве ў газеце «Советская Белоруссія» быў змешчаны прапагандысцкі артыкул, а па тэлеканале БТ быў паказаны фільм, у якіх выхаванцы клуба вінаваціліся ў падрыхтоўцы «фашысцкага перавароту» на Дзень Волі ў Мінску з удзелам «тэрарыста-смяротніка». Сваякі і блізкія арыштаваных лічаць справу палітычна матываванай і сфабрыкаванай спецслужбамі для адцягнення ўвагі грамадства ад сацыяльных пратэстаў, выкліканых масавым беспрацоўем і рэзкім падзеннем узроўню жыцця насельніцтва ў апошнія гады. Тым не менш, мясцовыя праваабаронцы не спяшаюцца прызнаваць арыштаваных патрыётаў палітычнымі зняволенымі, матывуючы гэта «слабой аргументацыяй для вызначэння характару абвінавачання».

29 красавіка стала вядома, што Ян Міхалькоў быў вызвалены, умовы вызвалення не агучваліся. За кратамі застаюцца 18 чалавек, 16 з іх выстаўленае дадатковае абвінавачанне паводле артыкула 287 Крымінальнага кодэксу («Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання»).

У сацыяльных сетках працягваецца кампанія салідарнасці #ПатрыётНеЗлачынца, каардынатары якой заклікаюць далучацца ўсіх неабыякавых людзей і дапамагаць арыштаваным і іх сем’ям (Сродкі ў BYN на картку Беларусбанка 4255190182607666, тэрмін да 07/19, карыстальнік Nina Shydlouskaya). У абарону арыштаваных патрыётаў таксама выступілі шэраг вядомых дзеячаў навукі, культуры і літаратуры. У прыватнасці, у кнігарні «логвінаЎ» прайшоў творчы марафон салідарнасці з фігурантамі «Справы патрыётаў», а вядомы музыка, лідар гурту «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі абвясціў аб стварэнні «Службы дапамогі», заявіўшы: «Арыштаваныя «баевікі» — мае сябры. З усё адказнасцю сцвярджаю: гэта найлепшыя сыны Беларусі, соль нашага народа».

АК

0
Ляксею / Адказаць
05.05.2017 / 20:42
Трымайцеся хлопцы! Законы энтрапіі ніхто яшчэ не адмяняў. За несправядлівасць, гэтай удадзе вернуцца тыя ж краты, але ў шматразовым памеры!
0
Офицер / Адказаць
05.05.2017 / 21:19
Не белорусское государство, а предатели КГБ, завербованные ФСБ России и работающие на путина и москву.
1
Вопрос / Адказаць
05.05.2017 / 21:26
Власть думает, что она - вечная и даётся на вечно ??? Тогда эта власть - дура..., со всеми вытекающими для такой власти. Плохо знает историю и объективное развитие тоталитарных систем. У дел " пропавших" политиков и дел, как эта, нет срока давности. Об этом должны помнить пешки, ведь под раздачу они первыми пойдут.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру