05.05.2017 / 23:34

Філіп Чмыр пісьмова папрасіў арганізатараў фотавыставы «з павагай ставіцца да рускамоўнага насельніцтва» што вы думаеце пра заўвагу? 106

4 мая ў ЦЭХу запрацавала выстава World Press Photo 2017, куды завітаў музыка з Drum Ecstasy Філіп Чмыр.

Пабачыўшы, што подпісы пад работамі зробленыя па-беларуску і па-англійску, ён папрасіў кнігу заўваг і прапановаў.

«Хачу папрасіць з павагай ставіцца да рускамоўнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь і не забываць публікаваць інфармацыю на дзвюх дзяржаўных мовах. Дзякуй», — напісаў музыка.

Гэты запіс — першы ў кнізе. Цікавы прэцэдэнт дырэктарка прасторы ЦЭХ Юлія Дарашкевіч апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Гэта не спадабалася аўтару просьбы, на думку якога напісанае ў кнізе заўваг і прапановаў не можа выстаўляцца публічна. Філіп Чмыр настойліва параіў Юліі выдаліць пост, прыгразіўшы напісаць яшчэ адну скаргу ў органы дзяржкантролю.

Свой допіс дырэктарка прасторы ЦЭХ са старонкі не прыбрала, растлумачыўшы, што забароны на публікацыю вытрымак з кнігі скаргаў у заканадаўстве не бачыла. Тым больш, што асабістыя дадзеныя спадара Чмыра на здымку допісу схаваныя.

«ЦЭХ з’яўляецца публічнай прасторай, прасоўванне беларускай культуры і мовы з’яўляецца адной з нашых прыярытэтных задач», — патлумачыла Юлія музыку прычыну, па якой яго допіс з’явіўся ў інтэрнэце.

НР

5
мас / Адказаць
05.05.2017 / 23:37
Гэта не той Філіп Чмыр, які вялікі сябар Міхалка, і які адкрываў канцэрты апошняга?
9
Мікола))) / Адказаць
05.05.2017 / 23:42
Абсалютная большасьць беларусаў выдатна разумее як родную беларускую мову, так і рускую мову - мову суседняй дзяржавы. Беларускую (і ўкраінскую) мову разумеюць нават ольгінскія тролі. Для тых, хто не разумее - выдатная нагода схадзіць на выставу і падвучыць родную мову тытульнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
6
МН / Адказаць
05.05.2017 / 23:42
Чмыр i ёсць чмыр.
Паказаць усе каментары/ 106 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру