06.05.2017 / 08:07

Хакеры апублікавалі перапіску Макрона 15

Перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Францыі, лідара рэспубліканскай партыі «Наперад!», былога міністра эканомікі краіны Эманюэля Макрона падвергнуўся масіраванай хакерскай атацы, перадае Reuters. 

Як адзначае агенцтва, карыстальнік пад нікам «EmLeaks» выклаў у адкрыты доступ у вэб-дадатку Pastebin, што дазваляе ананімна загружаць урыўкі тэкста або зыходнага кода і дзяліцца гэтымі дадзенымі з іншымі карыстальнікамі, каля 9 Гб дакументаў па дзейнасці перадвыбарчага штаба.

Паводле інфармацыі арганізацыі Wikileaks, уцечка дадзеных адбылася пасля ўзлому электроннай пошты перадвыбарчага штаба. Так званая #MacronLeaks змяшчае сотні тысяч электронных лістоў, фота і дадаткаў, якімі абменьваліся ў штабе да 24 красавіка.

Другі тур выбараў пройдзе ў Францыі заўтра, 7 мая.

15
гарадзенка / Адказаць
06.05.2017 / 09:51
Расіяне не супакойваюцца і тут нагадзілі. На амерыканскіх выбарах таккія дзеянні прыняслі плён, сцэнар добра адпрацаваны, паходу Францыі капец, на вялікі жаль расіяне перамогуць.
40
Devil / Адказаць
06.05.2017 / 10:21
Толькі Францыя! Толькі Ле Пен!
6
Николай / Адказаць
06.05.2017 / 10:46
россияне никак не уймутся
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру