06.05.2017 / 11:33

Затрыманы Уладзімір Някляеў 26

Палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева затрымалі каля 10-й гадзіны 6 траўня побач з ягоным домам у Мінску.

Такую інфармацыю паведаміла Радыё Свабода ягоная жонка Вольга.

Паводле яе меркавання, Някляеў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Мінску і мае адбыць 5 сутак арышту.

«Было нечакана. Мы колы збіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — апавяла Вольга. — Сказалі, што вязуць на Акрэсціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».

9
лекар / Адказаць
06.05.2017 / 11:50
Намесьнік Масквы ў Бела...русі, Лукашэнка, вырашыў "во что, бы то ни стало продержаться" да жніўня - верасьня, калі Расейскія Войскі ўступяць "кованным сапОгОм" на тэрыторыю Бела...русі!!..
10
Anatol Starkou / Адказаць
06.05.2017 / 12:06
Дарэмна затрымалі. Як я разумею, страху перад уладай усё роўна ў людзей няма, любові да яе не будзе, дык застанецца толькі маўклівая нянавісць, якая кали-небудзь прачнецца. Не чапайце беларускіх паэтаў, лукашысты!
7
yanka / Адказаць
06.05.2017 / 13:35
Годны, мужны і таленавіты беларус, якога ведаюць далёка за межамі Радзімы. Не судзіцца з выканаўцамі за ганарары, не сварыцца ў прамым эфіры з артыстамі, не трасе бялізнай. Яго берагчы трэба, а не за краты. Шкада....
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру