У Комі (Расія) ў горадзе Саснагорск падлеткі закідалі мясцовы храм яйкамі, паведамляе МУС рэспублікі.
Як высветлілі паліцэйскія, 16-гадовай дзяўчыне і яе 14-гадоваму прыяцелю «няма чым было заняцца». «І яны пачалі кідаць яйкі ў мясцовы храм. У выніку разбілі частку шыб », - паведамілі ў паліцыі.
Школьнікаў заўважыў вартаўнік і выклікаў святара, які затрымаў падлеткаў і здаў паліцыянтам. На школьнікаў завялі справу аб вандалізме.