06.05.2017 / 17:42

Раўкоў: Беларуская армія аснашчаецца па лепшых сусветных стандартах 31

Беларуская армія аснашчаецца па лепшых сусветных стандартах. Пра гэта сёння заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным Дню Перамогі.

Беларусь праводзіць мірную шматвектарную палітыку. «Адначасова краіна прымае меры для сваёй ваеннай бяспекі, працягваецца развіццё Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў. Беларускае войска аснашчаецца па лепшых сусветных стандартах. Важкі ўклад у гэты працэс ўносяць прадпрыемствы айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, які здольны вырабляць найбольш перспектыўныя ўзбраенні, у тым ліку ракетныя», - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Беларусь паслядоўна умацоўвае ваеннае супрацоўніцтва з краінамі АДКБ, паспяхова функцыянуе рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі. Сумесныя буйнамаштабныя вучэнні Узброеных Сіл дзвюх братэрскіх краін дэманструюць зладжанасць органаў ваеннага кіравання, высокую вывучку войскаў. У верасні гэтага года пройдуць беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017», накіраваныя на гарантаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Міністр звярнуў увагу, што ў Беларусі першарадная ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. «Менавіта таму ў Беларусі ніколі і нікому не ўдасца дабіцца перагляду гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сусветнага гуманістычнага значэння Вялікай Перамогі, на алтар якой пакладзены мільёны жыццяў, у тым ліку і нашых суайчыннікаў», - падкрэсліў Андрэй Равкоў.

0
Григорий / Адказаць
06.05.2017 / 17:54
Усы отрастил? Носи усы, носи не $$ы!
0
Петрыковец / Адказаць
06.05.2017 / 17:56
Няужо хтось пагражае нашаму суверэнiтэту, акрамя братняй расеi? Хаця рэверансы аб братэрстве можна залiчыць Раукову як меру прывiнтыунага супакаення да патэнцыйнага агрэсара.
1
999 / Адказаць
06.05.2017 / 18:16
Белорусская армия оснащается по лучшим мировым стандартам.

50-х годов...ХХ века...

http://nn.by/?c=ar&i=190275&lang=ru
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру