У шостым туры чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ ў Мазыры разграміў «Славію» з лікам 6:0. Двойчы вызначыўся Стасевіч, забівалі таксама Гардзяйчук, Палякоў, Гвілія, аўтагол у Кавалеўскага.
БАТЭ ўзначальвае турнірную табліцу, у клуба ў шасці матчах чатыры перамогі і дзве нічыі.
Сёння мінскае «Дынама» прымае «Гомель», у нядзелю гуляюць «Крумкачы» і «Шахцёр».
Наступны матч БАТЭ правядзе 10 мая, яны прымаюць дома «Іслач».
0
0
0
0
0
0