06.05.2017 / 21:43

Сіноптыкі: Не варта спяшацца з высадкай расады 12

Сіноптыкі зазначаюць, што цёплае надвор'е і на большай тэрыторыі краіны адсутнасць ападкаў у апошнія дні спрыялі прасыханню і выграванню верхніх слаёў глебы. Па апошніх дадзеных візуальных назіраннях верхні 10-сантыметровы пласт знаходзіцца ў асноўным ва ўмерана вільготным стане і прагрэўся да + 10°С і вышэй.

Але на гэтым тыдні ў сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературнага рэжыму аграметэаралагічная абстаноўка зноў пагоршыцца.

Развіццё сельскагаспадарчых культур замарудзіцца. Чаканыя нізкія тэмпературы прадстаўляюць небяспеку ў першую чаргу для квітнеючых пладовых культур. З-за будучага пахаладання не варта спяшацца з высадкай расады цеплалюбівых культур.

0
Жвiр / Адказаць
06.05.2017 / 22:09
Što jany sabie dumajuc`, synoptyki tyja ? I kali ž pamidoru rasci ? A hurkam kali ? 
1
Гаспадыня / Адказаць
06.05.2017 / 22:59
Дзякуй за жывы прагноз надвор'я для людзей, а не стандартныя сухія лічбы. Бедненькія квітнеючыя пладовыя культуры, няхай над вамі ззяе сонейка і сагравае вашыя галінкі. А сабачы холад няхай марозіць толькі АМАПаўцаў на парадзе, якія робяць вобшукі мінакоў як на нейкай зоне.
1
Iштван Батары / Адказаць
07.05.2017 / 08:13
Беларусь- зона рызыкоунага земляробства. I дауно
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру