Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны пройдуць моцныя дажджы, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём — 4-11 градусаў цяпла.
У перыяд з 9 па 11 мая таксама захаваецца халоднае няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
0
0
0
0
0
0