07.05.2017 / 12:04

З Беларусі ў Кітай запусцілі пробны грузавы цягнік 2

Пробны грузавы цягнік запусцілі з Беларусі ў Кітай. Як перадае БЕЛТА, кантэйнерны састаў рушыў 6 траўня са станцыі Смаргонь і павінен прыбыць у горад Чэнду праз 12 сутак. На гэтым цягніку ў Кітай павезлі прадукцыю смаргонскай кампаніі «Кронаспан» — ДСП і ламінат.

Чыгунка даставіць груз хутчэй, чым карабель марскім шляхам — па моры шлях з Еўропы ў Кітай займае 45-60 сутак.

Беларуская чыгунка разглядае развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах з Кітаем у якасці перспектыўнага кірунка дзейнасці. Таксама мяркуецца, што з цягам часу ў гэтую краіну пачнуць дастаўляць цягнікамі харчовую прадукцыю з Беларусі і гэта паспрыяе тавараабароту паміж дзвюма дзяржавамі.

0
Кнехт / Адказаць
09.05.2017 / 14:17
Ой-жа шлях даўгусенькі да таго Кітая.
Ой-жа, ой баюся я, што ён заблукае.
;)
0
Выкручанскi Мiця / Адказаць
11.05.2017 / 11:29
...мудрые китайцы завалят ЕС товарами стоимостью за 1Е...и РБ им в этом поможет !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру