Іван Шыла.

Іван Шыла.

«21 дзень без алкаголю. Гэта шмат для чалавека, які п'е мінімум раз на тыдзень на працягу ўсіх дарослых гадоў.

Двойчы ўдавалася абыходзіцца без выпіўкі: калі знаходзіўся ў ізалятары і калі ўжываў рэчывы, за якія ў Беларусі прадугледжана вялікая адказнасць.

Алкаголь не прыносіў мне асаблівых праблем (хочацца верыць): я не прагульваў працу, не разводзіўся з жонкай і не займаў на тое, каб пахмяліцца. У мяне не было запояў. Але калі я выпіваў, то шмат. Вечар, які пачынаўся двума келіхамі віна, не мог не скончыцца дзвюма бутэлькамі. Два келіхі піва ператвараліся ў літры. Адна кампанія мянялася на іншую, у крайнім выпадку я мог скончыць вечар дома, прыхапіўшы бутэльку алкаголю ў начніку.

Пахмелле пасля дзвюх-трох бутэлек віна невыноснае. І яно пачало расцягвацца на два дні. Гэта значыць, калі ты выпіў у пятніцу, то прыходзіш у сябе ў панядзелак. Не вельмі.

Але пра добрае. Гэта было не складана. Цвярозыя раніцы вартыя спакойных вечароў. Няма панічных пахмельных нападаў. З тыповых плюсаў я сутыкнуўся толькі з меншымі перападамі настрою. І ў спартзалу стаў хадзіць часцей. Можа, твар пасвяжэў? (Вельмі спадзяюся)

21 дзень занадта мала, каб адчуць доўгатэрміновыя эфекты цвярозасці: я, напрыклад, не скінуў ніводнага кілаграма, кантактую з тымі ж людзьмі, па-ранейшаму лянуюся і зусім не ўяўляю як танцаваць цвярозым.

Таму новы арыенцір — яшчэ дзён 20—30. Потым будзе вялікае выпрабаванне морам і Ізраілем, але там жа ёсць, ёсць добры субстытут алкаголю», — напісаў Іван у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?