Фота gpk.gov.by

Фота gpk.gov.by

Такія дадзеныя падае па стане на 14.00 сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, піша «Еўрарадыё». Гэта значная колькасць нават для выходных і святочных дзён.

На іншых пунктах пропуску ў літоўскім кірунку таксама ёсць чэргі: Беняконі — 141 грузавік, Прывалка — 88, Катлоўка — 60.

На літоўскай мяжы ёсць і чэргі легкавікоў: Каменны Лог — 150, Катлоўка — 60, Лоша — 50, Беняконі — 34.

Вялікія чэргі стаяць і ў абодвух пунктах на латвійскай мяжы: 200 грузавых машын у Грыгароўшчыне і 150 ва Урбанах.

На польскай мяжы занадта вялікіх чэргаў практычна няма, максімальны затор — 100 грузавікоў у Бераставіцы, якія стаяць на ўездзе ў Беларусь. У іншых пунктах пропуску чэргі складаюць па 20-50 машын.

На ўкраінскай мяжы праезд цалкам вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0