07.05.2017 / 20:34

Лабавое сутыкненне ў Крупскім раёне: пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку 2-гадовае дзіця

Днём 7 мая каля аграгарадка Узнацк Крупскага раёна адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Фольксваген Гольф» і «Аўдзі А6». У выніку пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку маленькі дзіця, паведамляе МНС.

Фота МНС.

У аварыі пацярпелі 32-гадовая жанчына і 2-гадовае дзіця — пасажыры аўтамабіля «Фольксваген Гольф».

Фота МНС.

У 58-гадовага кіроўцы і 54-гадовай пасажыркі «Аўдзі» траўмы рознай ступені цяжкасці. Усе дастаўленыя ў бальніцу.

Фота МНС.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру