Гэта рэзананснае ДТЗ пракаментаваў Tut.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч.

«7 мая каля 22 гадзін кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава, здзейсніў наезд на жанчыну з дачкой, якія пераходзілі па рэгуляваным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус, што стаяў у суседняй паласе», - распавялі ў СК.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. Яе дачка, двухгадовая дзяўчынка, з траўмамі дастаўлена ў бальніцу, яе жыццю нічога не пагражае.

Чацвёра мужчын, якія знаходзіліся ў салоне, таксама шпіталізаваны.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння УСК па Мінску распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0