Чэргі з грузавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Літву і Латвію захоўваюцца. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Па стане на 10.00 найбольш напружаная абстаноўка адзначалася ў пункце пропуску «Каменны Лог», дзе сабралася 650 фураў. Што тычыцца іншых пунктаў пропуску на літоўскім напрамку, у «Беняконях» стаялі 264 грузавыя аўтамабілі, у «Прывалцы» - 195, у «Катлоўцы» - 130. Уезд у Беларусь вольны.

На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску «Грыгараўшчына» ў чарзе на выезд з Беларусі знаходзяцца 180 грузавікоў, ва «Урбанах» - 140. Чэргаў на ўезд тут таксама не фіксуецца.

На мяжы з Польшчай у «Брузгах» выезду чакаюць 140 легкавікоў і 50 фур, у «Бераставіцы» - адпаведна 86 і 124.

Чэргі з легкавікоў адзначаюцца таксама ў «Брэсце» і «Дамачаве», дзе стаяць 100 і 40 машын.

На ўкраінскім напрамку чэргаў на выезд і ўезд няма. Звесткі аб чэргах у пунктах пропуску на мяжы размешчаныя на сайце Дзяржпамежмітэта і абнаўляюцца. Кіроўцам, якія плануюць паездку за мяжу, рэкамендуецца ўлічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя памежныя пераходы для своечасовага перасячэння мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?