У верасні 1994 г. сямігадовы амерыканец Нікалас Грын, які адпачываў з бацькамі на поўдні Італіі, быў застрэлены ў выніку злачыннай памылкі. Яго смерць стала трагедыяй для бацькоў - Рэджа і Мэгі Грын.

Рэдж і Мэгі дазволілі аддаць органы загінулага сына для перасадкі, і гэта рашэнне выклікала ашаламляльны эфект у Італіі. Лік донараў органаў у Італіі за наступныя 10 гадоў павялічыўся ў тры разы. Пазней гэты феномен быў названы «эфектам Нікаласа».

Начная гонка

«Я адчуў небяспеку, калі ззаду прыстроіліся машына цёмнага колеру і некаторы час ехала за намі, — успамінае Рэдж Грын тую ноч, калі яго сына па незразумелай прычыне застрэлілі зусім незнаёмыя людзі.

«Неўзабаве машына пайшла на абгон, і я расслабіўся, падумаўшы, што на самой справе нічога страшнага не адбылося», — распавядае ён.

Аднак замест таго, каб завяршыць абгон, машына параўнялася з імі. Рэдж і Мэгі пачулі гучную лаянку. Яны вырашылі, што людзі ў машыне хочуць, каб яны спыніліся.

«Я падумаў, што калі мы спынімся, мы апынемся цалкам у іх уладзе. Таму я націснуў на газ. Яны — таксама. Пачалася начная гонка. Потым задняе акно разбіла куля. Мэгі павярнулася, але дзеці, падобна, моцна спалі».

Рэдж Грын у Альпах з Элеанор і Нікаласам.

Рэдж Грын у Альпах з Элеанор і Нікаласам.

Але на самай справе ўсё аказалася значна страшней. Эленор сапраўды мірна спала, але Нікаласу куля трапіла ў галаву. Праз некалькі секунд стрэлам было разбіта і шкло кіроўцы, пасля чаго нападнікі з'ехалі.

«Я спыніў машыну і выйшаў. Унутры уключылася святло, але Нікалас не рухаўся. Я прыгледзеўся і ўбачыў, што яго язык трохі высунуты з рота, а на падбароддзі сляды - відаць, што яго званітавала», — успамінае Грын.

Пра тыя падзеі ён напісаў кнігу «Эфект Нікаласа». Кніга легла ў аснову фільма 1998 года «Дар Нікаласа», у якім сыгралі Джэймі Лі Кёрціс і Алан Бэйтс.

«Толькі тады мы ўсвядомілі, што адбылося нешта жудаснае. Шок, які я перажыў, быў самым страшным момантам у маім жыцці».

Сямейны адпачынак ператварыўся ў кашмар. Нікалас запаў у кому і праз некалькі дзён памёр у бальніцы.

Аднак перад гэтым яго бацькі прынялі рашэнне, якое кардынальна змяніла жыццё адразу некалькіх сем'яў па ўсёй Італіі. Яны пагадзіліся на перасадку органаў сына пацыентам, якім яны патрабаваліся.

«У той момант гэта былі для нас абстрактныя людзі. Мы паняцця не мелі, хто яны. Гэта як аддаць грошы на дабрачыннасць, не ведаючы, на што менавіта яны пойдуць. Праз чатыры месяцы нас запрасілі на Сіцылію, на сустрэчу, бо чацвёра людзей, якія атрымалі донарскія органы, жылі менавіта там», — распавядае Грын.

Сям'я Грын з людзьмі, уратаванымі, дзякуючы органам Нікаласа. 

Сям'я Грын з людзьмі, уратаванымі, дзякуючы органам Нікаласа. 

Каму перасадзілі органы Нікаласа?

Андрэа Манджыарда: сэрца, памёр у 2017 годзе

Франчэска Мандэла: рагавіца вока

Ціна Мота: нырка

Ганна Марыя дзі Чэлье: нырка

Марыя Піа Педала: печань

Даменіка Галета: рагавіца вока

Сільвія Ч'ямпі: падстраўнікавая залоза, як мяркуецца, памерла некалькі гадоў таму.

Па словах Грына, злачынцы ў Італіі рэдка забіваюць дзяцей, бо паліцыя асабліва ўпарта шукае такіх забойцаў.

Менавіта гэта і адбылося ў выпадку з забойцамі Нікаласа. Вынікам пільнага расследавання стаў арышт і асуджэнне для двух італьянцаў - Франчэска Месіана і Мікеле Іанела.

Да гэтага часу застаецца загадкай, што гэта было — спроба рабавання або забойства на замову, падчас якога злачынцы памыліліся машынай.

Аднак той факт, што адзін са злачынцаў скарыстаўся паслугамі аднаго з найлепшых італьянскіх адвакатаў, сведчыць, на думку Грына, пра тое, што забойцы былі звязаны з мафіяй.

«Забойства сямігадовага амерыканскага хлопчыка ў краіне, дзе смерць ад рукі злачынца - не рэдкасць, прымусіла італьянцаў глыбока задумацца», — пісала Times.

Па словах Грына, многія італьянцы адчулі сорам ад таго, што ў іх краіне вось так загінуў нявінны хлопчык, які прыехаў на адпачынак. І думка аб адкупленні падштурхнула іх да таго, каб пачаць ахвяраваць свае органы.

Андрэа Манджыарда (другі злева), які атрымаў сэрца Нікаласа, у Мілане з стрыечнымі братамі і сёстрамі. 1987 год.

Андрэа Манджыарда (другі злева), які атрымаў сэрца Нікаласа, у Мілане з стрыечнымі братамі і сёстрамі. 1987 год.

«Тое, што мы паказалі ім, колькі дабра можна прынесці, зрабіўшы гэта, выклікала неверагодны эфект, які немагчыма было прадказаць. Краіна, якая займала адно з апошніх месцаў у Еўропе па донарстве органаў, за кароткі час узляцела амаль на вяршыню табліцы. Ні ў адной іншай краіне лік донарскіх ахвяраванняў ня павялічваўся ў тры разы».

Калі ў 1993 годзе, за год да гібелі Нікаласа, у сярэднім толькі 6,2 чалавека на мільён давалі дазвол на адабранне органаў, то да 2006 году гэтая лічба складала ўжо 20 на мільён жыхароў.

Плошча Нікаласа Грына ў Касіна — адно з многіх месцаў у Італіі, якое носіць яго імя.

Плошча Нікаласа Грына ў Касіна — адно з многіх месцаў у Італіі, якое носіць яго імя.

Імя Нікаласа працягвае жыць

Агулам у Італіі больш за 120 месцаў названыя ў гонар Нікаласа Грына:

50 плошчаў і вуліц

27 паркаў і садоў

27 школ

16 іншых помнікаў і збудаванняў, у тым ліку мост, амфітэатр і нават цытрынавае дрэва.

Рэдж не быў гатовы да сустрэчы твар у твар з усімі людзьмі, жыццё і здароўе якіх былі выратаваны дзякуючы органам яго сына.

«Калі дзьверы адчыніліся, і гэтыя шасцёра ўвайшлі, эфект быў ашаламляльным, - успамінае ён. (На самай справе органы былі перасаджаны семярым, але адзін чалавек не змог прыйсці з-за хваробы). Хтосьці з іх ўсміхаўся, хтосьці быў у слязах, хтосьці саромеўся, але галоўнае — усе яны былі жывыя. А бо большасць з іх было на мяжы смерці, — кажа Рэдж.— Толькі тады да мяне ўпершыню прыйшло ўсведамленне таго, наколькі гэта важна».

«Я таксама падумаў, які ўдар гэта быў бы для бацькоў, і яшчэ стала зразумела, што ў гэты ўцягнута куды больш людзей, чые жыцці збяднелі б, калі б не ўдалося выратаваць гэтых».

Рэдж і яго жонка Мэгі вырашылі, што іх дачка Эленор ня павінна расці адна, і нарадзілі двайнят - Лору і Марціна, якім у маі спаўняецца па 21.

«Вядома, у маім сэрцы пасяліўся смутак, якога там раней не было, — прызнаецца Грын, — і я ніколі ўжо не буду абсалютна шчаслівы. Бо нават калі мне вельмі добра, я думаю: было б лепш, калі б Нікалас быў з намі».

Яго супакойвае толькі l'effetto Nicholas — эфект Нікаласа.

«Я веру, што кожны раз, калі гэтая гісторыя гучыць па радыё, з'яўляецца ў газеце ці на ТБ, хто-небудзь з слухачоў абавязкова прыме правільнае рашэнне. Бо калі яны ніколі не чулі і не думалі аб донарстве, яны хутчэй скажуць «не».

Рэдж з Марыяй, якой перасадзілі печань яго сына. Праз 4 гады пасля аперацыі яна нарадзіла сына, якога назвала Нікаласам.

Рэдж з Марыяй, якой перасадзілі печань яго сына. Праз 4 гады пасля аперацыі яна нарадзіла сына, якога назвала Нікаласам.

Двойчы ў год Рэдж Грын ездзіць у Італію, каб распавядаць людзям пра карысць донарства. Падчас свайго нядаўняга візіту ён сустрэў Марыю Піу Педалу, якая была ў коме ў той дзень, калі загінуў Нікалас. У яе адмовіла печань. Аднак неўзабаве пасля трансплантацыі печані Нікаласа яна прыйшла ў сябе і пайшла на папраўку.

Праз два гады пасля гэтага яна выйшла замуж, а яшчэ праз два гады нарадзіла хлопчыка, якога назвала Нікаласам.

Да 1994 года перасадка донарскіх органаў на Сіцыліі была амаль нечуванай справай.

Грын кажа, што нават Андрэа Монджыарда, які памёр у гэтым годзе, пражыў з донарскім сэрцам у тры разы даўжэй, чым яго першы гаспадар.

Зрэшты, Рэдж Грын мяркуе, што спадчына яго сына распасціраецца куды далей, чым сямёра чалавек атрымалі яго органы.

Паколькі донарства органаў у Італіі рэзка ўзрасло пасля смерці Нікаласа, сёння ў краіне жывуць тысячы людзей, якім у адваротным выпадку пагражала б немінучая смерць.

Гэта фота Нікаласа было зроблена ў Швейцарыі за некалькі дзён да фатальнага стрэлу.

Гэта фота Нікаласа было зроблена ў Швейцарыі за некалькі дзён да фатальнага стрэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?