09.05.2017 / 10:01

Жыхар Аршанскага раёна зрабіў пісталет з сука і шпінгалета ФОТА 22

Самаробны малакаліберны пісталет дома ў жыхара станцыі Мажэеўка Аршанскага раёна знайшла міліцыя. Таксама ў яго знайшлі 9 патронаў.

Пісталет арыгінальнай канструкцыі зроблены з сука дрэва, да якога скотчам прыкручаныя патроннік і ствол з металічнай трубкі. Як высветліла экспертыза, зброя мае ствол без нарэзаў калібра 5,6 мм і прыдатная для стральбы адзінкавымі стрэламі.

Сем з дзевяці патронаў таксама самаробныя, вырабленыя з выкарыстаннем заводскіх гільзаў і капсуляў. Некаторыя з іх прыдатныя для стральбы і з'яўляюцца боепрыпасамі да гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы 16 калібра, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Яшчэ два патроны, як высветлілі эксперты, з'яўляюцца 5,6 × 15,6 мм малакалібернымі патронамі кальцавога ўзгарання завадской вытворчасці і прызначаны для стральбы па мішэнях падчас трэніровак і спаборніцтваў па стралковым спорце і біятлоне.

На падставе заключэння балістычнай экспертызы Аршанскім МОСК была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

2
LMI / Адказаць
09.05.2017 / 10:13
Мы за савецкім часам дзецьмі і падлеткамі столькі падобнай зброі рабілі, што зараз дзівішся. І нават не хавалісь, бо самай вялікай бядой мог быць самастрэл. У воінскай частке ў Баравухе пораха было столькі, што зараз і не знойдзеш. Дзіўныя часы былі, і крымінала нам не чаплялі, ды й уласна цяжкога крымінала навокал было ў разы меней. Чаму так? Нават ня ведаю,але хваліць саўдапеўскія часы з гэтай нагоды няма жадання. Зараз усе па іншаму. Зараз ва ўсіх і ва ўсім ворагаў, крымінальнікаў, пятую калону шукаюць
Але - са сьвятам Беларусь
1
Яуген / Адказаць
09.05.2017 / 10:23
Крупнага злодзея затрымали.
0
Кнехт / Адказаць
09.05.2017 / 10:27
Злавілі "тэрарыста" - ўсім мядалі і прэміі! Толькі паспрабавалі б з яго страляць спачатку, з таго "пісталета", а пасля залічвалі зброяю. Смех і грэх са скотчам у мянтоўскіх мазгах!
Лепш бы забаранілі рагаткі і дартс, а таксама кіданне молата, дыска і штурханне ядра.
І плітку з вуліц не забудзьце прыбраць (а не толькі камяні з палёў)!


Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру