09.05.2017 / 11:16

Паветраны парад 9 Мая над Краснай плошчай у Маскве адменены з-за дрэннага надвор'я 6

З-за неспрыяльных умоў надвор'я прынята рашэнне адмяніць паветраную частку вайсковага параду на Краснай плошчы ў Маскве. Пра гэта абвясціла Мінабароны Расіі.

Самалёты і верталёты, якія павінны былі ўдзельнічаць у парадзе, вернуцца на аэрадромы базіравання, гаворыцца ў заяве абароннага ведамства.

У парадзе ў гонар 72-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне павінны былі прыняць удзел 72 верталёты і самалёты.

Гідраметцэнтр прагназаваў 9 мая ў Маскве мокры снег, дождж і вецер хуткасцю 7-12 метраў у секунду. 8 і 9 мая ў Маскве выпала 36 міліметраў ападкаў - каля 70 працэнтаў месячнай нормы.

Была зроблена спроба разагнаць воблачнасць над Масквой на час параду, але яна скончылася няўдачай. На разгон аблокаў ў Дзень Перамогі ў Маскве планавалася выдаткаваць 98 мільёнаў рублёў (каля 1,5 млн даляраў).

3
Гойко Митич / Адказаць
09.05.2017 / 11:39
Знамение.
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
09.05.2017 / 12:09
А грошы Пушкіну аддадуць?
0
Кнехт / Адказаць
09.05.2017 / 12:47
Гэта ўсё прадзелкі Трампа.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру