09.05.2017 / 14:26

Беларусу з нацыянальным сцягам не далі прайсці ў калоне «Несмяротнага палка» ў Брэсце 47

Аляксандар Сахарук. Фота радыё «Рацыя».

Пра гэта Свабодзе паведаміў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

«Аляксандар апрануўся ў вайсковую форму, пачапіў мэдаль, бел-чырвона-белую стужку і пайшоў на мерапрыемства на скрыжаваньні вуліц Леніна і Машэрава. Калі калёна рушыла ў бок крэпасьці, ён узьняў бел-чырвона-белы сьцяг і прайшоў зь ім хвіліны тры проста за «Неўміручым палком». Да Аляксандра падышлі асобы ў цывільным і загадалі прыбраць сьцяг. Ён адмовіўся, патлумачыўшы, што гэта ягоная нацыянальная годнасьць. У выніку яго забралі і даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца,» — расказаў праваабаронца.

Уладзімер Вялічкін дадаў, што Аляксандар Сахарук — вэтэран вайны ў Афганістане, ён узнагароджаны баявым мэдалём «За адвагу».

6
Григорий / Адказаць
09.05.2017 / 14:30
Александр Сахарук - настоящий мужик!!!
7
Григорий / Адказаць
09.05.2017 / 14:31
Почему БЧБ нельзя? Этот флаг был государственным в Беларуской Народной Республике и в Республике Беларусь!!!!
7
Аксана Акакіеўна / Адказаць
09.05.2017 / 14:31
Сцягі Расеі і СССР, значыць, можна?
А за нацыянальны сцяг забіраюць у міліцыю?
Нідзе такога не няма! Ганьба так званым "праваахоўнікам"!
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру