09.05.2017 / 18:47

Адзіным замежным прэзідэнтам на парадзе Перамогі ў Маскве стаў кіраўнік Малдовы 25

На парадзе Перамогі ў Маскве прысутнічаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, ён сядзеў на мерапрыемстве побач з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт Малдовы наведаў вайсковы парад 9 мая ўпершыню за 15 гадоў.

Пасля завяршэння параду кіраўнікі дзвюх дзяржаў усклалі вянок да Магілы Невядомага Салдата ля крамлёўскай сцяны, перадае «Інтэрфакс». У 2016 годзе ва ўрачыстасцях 9 мая ў Маскве разам з Пуціным прымаў удзел прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Пра свой намер узяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 72-й гадавіне Перамогі, Дадон распавёў «РІА Навіны» напярэдадні прыезду ў Маскву. Ён паведаміў, што акрамя ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах 9 мая на наступны дзень, 10 мая, ён сустрэнецца са старшынёй Дзяржаўнай думы Расіі і «іншымі афіцыйнымі асобамі».

Дадон таксама адзначаў, што гэта першы за апошнія 15 гадоў візіт прэзідэнта Малдовы ў Маскву ў Дзень Перамогі. «15 гадоў запар прэзідэнты Малдовы адмаўляліся наведваць Маскву 9 траўня. Я вырашыў, што гэта важна », - сказаў Дадон.

Ігар Дадон стаў прэзідэнтам Малдовы ў лістападзе 2016 года. Яшчэ ў 2014 годзе, калі яго Партыя сацыялістаў ўдзельнічала ў выбарах у парламент, Дадон заручыўся падтрымкай Масквы. Узначаліўшы краіну, Дадон неаднаразова заяўляў пра неабходнасць наладжваць адносіны з Расіяй. Так, у лютым, сустракаючыся са старшынёй Савета Еўропы Дональдам Тускам, ён сказаў, што аднаўленне адносін з Масквой «жыццёва неабходна» для Малдовы.

3
Микола / Адказаць
09.05.2017 / 18:56
Кремль  так  опаскудился  что  с  ним  имеют  дело  такие  же.
54
Член ЛДПБ / Адказаць
09.05.2017 / 19:15
Приглашали нашего Сергея Васильевича Гайдукевича, но он не поехал. Он был вместе с белорусским народом на площади Победы! А вот в 2020 году наш Олег Сергеевич поедет в Москву как президент Республики Беларусь на парад Победы!
2
fhjffgjhfdf / Адказаць
09.05.2017 / 19:18
Потому что очень надо молдавское вино чтобы на Россию пошло.Как только пару миллионов дал уйдет в гиперы необъятной - тоже перестанет ездить.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру