Агульны памер прэмій, выплачаных кампаніяй «Роснефть» дзесяці членам яе праўлення ў першым квартале 2017 года, у сто разоў перавышае памер выплаты за студзень-сакавік папярэдняга года, паведаміла газета «Ведомості».

Згодна з квартальнай справаздачай, апублікаванай на сайце кампаніі, агульны памер выплачаных у першым квартале 2017 года членам праўлення «Роснефті» прэмій склаў больш за 1,454 млрд руб. На год раней гэтая сума складала толькі 14,663 млн расійскіх руб.

У справаздачы адзначаецца, што прэміі ў студзені-сакавіку 2017 году былі выплачаныя за «паспяховую рэалізацыю буйных, стратэгічна значных праектаў, а таксама ў сувязі з узнагароджаннем дзяржаўнымі ўзнагародамі Расійскай Федэрацыі».

Прадстаўнік «Роснефті» растлумачыў, што ў першым квартале членам праўлення кампаніі была выплачана прэмія за рэалізацыю здзелак па выкупе ў дзяржавы 50,08% акцый «Башнефті» і продажы інвестарам 19,5% самой «Роснефті».

«Здзелка была праведзена ва ўмовах беспрэцэдэнтна цяжкай кан'юнктуры і ў самыя кароткія тэрміны», — адзначыў прадстаўнік «Роснефті», адмовіўшыся ўдакладніць, колькі топ-менеджараў атрымалі прэміі і ці аказаўся сярод іх галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Ігар Сечын.

У склад праўлення «Роснефті» ўваходзяць дзесяць чалавек: кіраўнік кампаніі Ігар Сечын, віцэ-прэзідэнт па кадравых і сацыяльных пытаннях Юрый Калінін, першы віцэ-прэзідэнт Эрык Морыс Лірон, віцэ-прэзідэнт — кіраўнік службы ўнутранага аўдыту Генадзь Букаеў, віцэ-прэзідэнт па перапрацоўцы, нафтахіміі, камерцыі і лагістыцы Дыдзье Касіміра, фінансавы дырэктар Пётр Лазараў, віцэ-прэзідэнт па ўнутраным сэрвісе Юрый Нарушэвіч, віцэ-прэзідэнт па шэльфавых праектах Зелько Рунье, віцэ-прэзідэнт — кіраўнік апарата Юрый Курылін і віцэ-прэзідэнт па энергетыцы, лакалізацыі і інавацыях Андрэй Шышкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0