Нігерыец Мухамэд Бела Абубакар, які ўзяў у жонкі 86 жанчын, раіць іншым мужчынам ні ў якім разе ня браць зь яго прыклад.

Былы школьны настаўнік і мусульманскі прапаведнік кажа, што ўжываецца з сваімі жонкамі й 170 дзецьмі толькі з боскай дапамогай.

«Звычайны мужчына ня вытрымаў бы дзесяці жонак і памёр бы, але мае сілы даў мне Алах. Толькі таму мне ўдаецца даваць рады ўсім», — расказаў у інтэрвію журналістам 84‑гадовы Мухамэд Бела.

Нігерыец, які таксама вядомы як гойнік, кажа, што ніколі не шукаў сабе жонак: жанчыны самі прыходзілі да яго.

Паводле мусульманскіх законаў, мужчына можа мець чатырох жонак у выпадку, калі ён аднолькава добра клапоціцца пра іх.

Аданк Мухамэд Бела інакш трактуе сьвятое пісаньне:

«У маім разуменьні Каран не ўсталёўвае ніякіх межаў у гэтым пытаньні: усё залежыць ад таго, колькі ты сам гатовы ахвяраваць, колькі сіл і здольнасьцяў у цябе ёсьць», — кажа нігерыец.

Большасьць жонак 84‑гадовага Мухамэда практычна ў чатыры разы маладзейшыя за яго, а некаторыя зь іх нават маладзейшыя за ягоных дзяцей.

На пытаньне, чаму яны вырашылі выйсьці замуж за Абубакара, жанчыны як адна адказвалі, што зрабілі гэта па просьбе Бога пасьля таго, як Мухамэд вылечыў іх ад розных хвароб. Самае цікавае, што шматлікія жыхаркі гарэму на сваё жыцьцё ня жаляцца й лічаць Мухамэда ідэальным мужам.

bbc.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0