У Мінску маршрутка ўрэзалася ў машыну дарожнікаў, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Сёння ўдзень на праспекце Незалежнасці мікрааўтобус Mercedes Sprinter урэзаўся ў аўтамабіль прыкрыцця дарожнай службы. «Маршрутка ехала з пасажырамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі пяць чалавек. Чацвёра з іх былі дастаўленыя ў бальніцу для агляду, у адной пацярпелай, пажылой жанчыны, падазраюць пералом сцягна», — распавёў Сяргей Заранік.

Mercedes ехаў па праспекце Незалежнасці ў кірунку вуліцы Русіянава. ДТЗ здарылася ў трэцяй справа паласе. Пярэдняя частка мікрааўтобуса моцна пашкоджаная ў выніку ўдару. Кіроўца маршрутнага таксі растлумачыў, што своечасова не заўважыў перашкоду.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0