Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) Беларусі вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій больш за 1300 чалавек. Сярод іх найбольш сяброў Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) — каля 430. 350 чалавек вылучыла АГП. Каля 320 назіральнікаў прапанавалі Партыя БНФ і грамадзкае аб'яднаньне БНФ «Адраджэньне». Толькі 70 — сацыял-дэмакраты Ляўковіча-Казуліна.

Незалежныя кандыдаты, што ідуць ад «Эўрапейскай кааліцыі» і як незалежныя, таксама вылучылі ў камісіі некалькі соцень прадстаўнікоў, што дае агулам лічбу каля 2—3 % ад агульнага ліку вылучэнцаў у камісіі.

Лідэры апазыцыі ня раз заяўлялі, што ўключэньне ці неўключэньне незалежных людзей ва ўчастковыя камісіі будзе галоўным тэстам для ўладаў на сумленнасьць.

Наяўнасьць у ПКБ найбольшай колькасьці вылучэнцаў тлумачыцца тым, што члены гэтай партыі пераважна пэнсіянэры, тады як у БНФ і АГП — найбольш людзі сярэдніх гадоў і моладзь.
Пэнсіянэры не баяцца страціць працу — цалкам рэальная пэрспэктыва для ўсіх, хто наважваецца назіраць за выбарамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?