Баявік «Дэдпул» атрымае спін-оф у выглядзе анімацыйнага серыяла для дарослых, паведамляюць інфармагенцтвы.
Вытворчасцю карціны маюць намер заняцца супрацоўнікі тэлеканала FXX, якія абяцаюць падрыхтаваць дзесяць эпізодаў серыяла. Прэм'ера намечаная на 2018 год.
Сцэнарыстам і прадзюсарам мультсерыяла выступіць Дональд Гловер.
Знакаміты герой Marvel Дэдпул быў створаны мастаком Робам Лайфілдам і пісьменнікам Фабіянам Ніцыеза ў 1991 годзе. Баявік «Дэдпул», які ўбачыў свет летась, стаў самым рэйтынгавым фільмам катэгорыі «Для дарослых» за ўсю гісторыю кінапракату.
0
0
0
0
0
0