Моладзевую актывістку Людвісю Атакулаву суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў на 10 сутак арышту, паведаміў «НН» моладзевы актывіст Рыгор Астапеня.

Нагадаем, учора дзяўчыну разам з салігорцамі Іван і Ільлём Шылам а Андрусём Тычынам затрымалі ўчора падчас пікетаваньня расейскага пасольства. Усе хлопцы зьяўляліся непаўналетнімі. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы, а пасьля зьяўленьня бацькоў адпусьцілі.

Атакулаву на ноч пакінулі на Акрэсьціна. Людвісю судзілі за зачыненымі дзьвярыма, ніхто зь яе паплечнікаў ня змог патрапіць у залю паседжаньня. Пра вырак даведаліся толькі пасьля таго, як дзяўчыну выводзілі з будынку суду.

Людвіся Атакулава студэнтка 4‑га курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?