Памочнікам прэзідэнта па Гомельскай вобласці прызначаны Юрый Шулейка. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама па прамысловасці.

Юрый Шулейка нарадзіўся ў 1968 годзе ў мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1992 годзе скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «машыны і апараты харчовых вытворчасцяў», у 2002 годзе — Акадэмію кіравання.

Працаваў на Гродзенскім мясакамбінаце, узначальваў Лідскі мясакамбінат, а пасля «Гроднамясамалпрам».

У 2012-2013 — першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

У 2013-2017 — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?