12.05.2017 / 15:17

Лукашэнка: Пачынаем капітальную ўстраску сферы спорту. Мы не можам далей трываць гэта 28

Сферу спорту ў Беларусі чакае сур'ёзнае перафарматаванне. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на прызначэнне Сяргея Рэпкіна рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў станоўчую тэндэнцыю, што ў краіне ўсё больш людзей пачынаюць займацца масавым спортам.

— Але, на жаль, спорту высокіх дасягненняў менш стала. Вось у чым уся праблема. Сёння спартыўныя спаборніцтвы на чэмпіянатах свету, Еўропы — гэта не гульня. Гэта нават не змаганне. Гэта — бітва. Іншага не дадзена, — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны чарговы раз выказаў долю крытыкі з нагоды якасці і вынікаў гульні беларускіх хакеістаў.

— Вы павінны ведаць, што мы пачынаем сур'ёзнае перафарматаванне, калі не капітальную ўстраску, усёй сферы спорту. Мы не можам далей трываць гэта, — падкрэсліў беларускі лідар.

0
Сцяпан Змагар / Адказаць
12.05.2017 / 15:38
— Вы павінны ведаць, што мы пачынаем сур'ёзнае перафарматаванне, калі не капітальную ўстраску, усёй сферы спорту. Мы не можам далей трываць гэта, — падкрэсліў беларускі лідар
И в подтверждение своих слов дал по 15 суток сборной РБ по хоккею))

1
аёй-аёй / Адказаць
12.05.2017 / 15:40
Русская народная сказка: тянем-потянем репку - вытянуть не можем.
1
mmm / Адказаць
12.05.2017 / 15:51
"шо, опять?" ©
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру