Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
- Шулейку Юрыя Вітольдавіча - памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Гомельскай вобласці;
- Астрэйку Аляксандра Вячаслававіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама;
- Кубракова Івана Уладзіміравіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама;
- Міронава Максіма Аляксандравіча - начальнікам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці;
- Эйсманта Івана Міхайлавіча - намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне:
- Пянькоўскага Леаніда Канстанцінавіча - старшынёй Аршанскага райвыканкама;
- Чэпіка Сяргея Васільевіча - старшынёй Пастаўскага райвыканкама;
- Быкава Уладзіміра Уладзіміравіча - старшынёй Расонскага райвыканкама;
- Аўдошкі Уладзіміра Генадзьевіча - старшынёй Ушацкага райвыканкама;
- Пляшко Леаніда Уладзіміравіча - старшынёй Чашніцкага райвыканкама;
- Ламакі Дзмітрыя Міхайлавіча - старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама;
- Бандарэнкі Анатоля Уладзіміравіча - старшынёй Хойніцкага райвыканкама;
- Студнева Аляксандра Віктаравіча - старшынёй Бабруйскага гарвыканкама;
- Рэпкіна Сяргея Барысавіча - рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры»;
- Вежнаўца Івана Валер'евіча - намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;
- Паўлючэнка Наталлі Віктараўны - кіраўніком Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
- Сізіна Сяргея Фёдаравіча - намеснікам начальніка Беларускай чыгункі;
- Бусько Віталя Леанідавіча - дырэктарам арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
- Няверава Аляксея Мікалаевіча - членам Гомельскага аблвыканкама;
- Гурыновіча Уладзіміра Аляксандравіча - кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама;
- Шышканава Максіма Міхайлавіча - членам Мінскага аблвыканкама.